Виртуальный

музей

ХВАЛЕЙ
ЯЎГЕН ІВАНАВІЧ
Нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў вёсцы Белькаўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ў сям”і калгаснікаў. Скончыў Мікалаеўшчынскую сярэднюю школу імя Якуба Коласа (1965), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971).
Працаваў пасля школы ў рэдакцыі Стаўбцоўскай райгазеты “Прамень”, пасля ўніверсітэта-- дырэктарам Мінскага абласнога Дома народнай творчасці (1972-1975), на Беларускім радыё і тэлебачанні (1976—85), у выдавецтвах ”Народная асвета”(1972) , “Юнацтва”(1985—2002), “Мастацкая літаратура”(2002), часопісах “Крыніца”(2003), “Родная прырода”(2005--2006), газетах “Літаратура і мастацтва”(2004 ), “Весці Першамайскага раёна” г.Мінска (2007—2008).
Аўтар паэтычных кніг “Ярына”(1979), “Прычасце”(1983), “Зялёны прамень аеру”(1987), “Квадры памяці”(1992), “Прыстань віцінаў”(1996), “Дзе хвалі срэбна-залатыя”(2009), “Маёнтак”(2018), зборніка гумарыстычных вершаў “Год Парсюка”(2019), кніг прозы—аповесцей “Пацукі”(1990), “Прынцэса тусоўкі” (4 выданні—2000, 2008, 2012, 2017), “Анжэла з Былькаў”(2012), “Вяселле на Кіпры”(2012), “Не пакідай мяне, Аля”(2016), “Нож”(2020), раманаў
“Серабрыстыя таполі”(2015), “А на беразе тым…”(2021), “Кветкі браткі або Жыццё аднаго з мужчын” (2023).
Выдаў зборнікі вершаў і казак для дзяцей “Насціны гасціны”(1989), “Каця на планеце радапедаў”(1997), ”Дзіва-сны дзяўчынкі Вікі”(2002), “Яблык з радзімкай”(2017).
З”яўляўся ўкладальнікам шматлікіх вершаваных зборнікаў: “Якуб Колас. Вершы”(1987), “Родныя вобразы”(1998),“Анталогія беларускага санета”(2002),”Бацька наш Нёман”(2001) і інш.
Аўтар шэрагу тэкстаў песень, радыйных і тэлевізійных пастановак.

Лаўрэат рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” (2012). Уладальнік нагруднага знака СПБ “За вялікі ўклад у літаратуру” (2015),узнагароджаны медалямі “Францыск Скарына”, “Максім Багдановіч”.

Аповесць для юнацтва “Прынцэса тусоўкі” прызнавалася лепшай кнігай года (2007), атрымала Дыплом і статуэтку “Залаты Купідон”, неаднаразова перавыдавалася, уключалася Міністэрствам адукацыі ў пазакласнае чытанне (9-я класы).
Як зямляк Якуба Коласа, вельмі шмат зрабіў і робіць для мемарыяльна-літаратурнага музея народнага песняра, яго філіялаў на Нёмане, удзельнічае ў развіцці коласазнаўства.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1989 года. Яго Ганаровы сябра з 2017 года. На працягу ўсяго гэтага перыяду быў актыўным прапагандыстам беларускай літаратуры, часта выступаў у школах і бібліятэках, праводзіў прэзентацыі.

У навагоддзе 2023 Я.І.Хвалею споўнілася 76 гадоў.
ХАРАКТАРЫСТЫКА
ХВАЛЕЙ ЯЎГЕН ІВАНАВІЧ (1.01.1947 г.) як член Саюза пісьменнікаў Беларусі зарэкамедаваў сябе рознабаковай творчай асобай, актыўным удумлівым паэтам і празаікам. У яго кнігах ( а іх выйшла каля трыццаці) адлюстраваны жыццё нашага народа, любімай Бацькаўшчыны, яе цудоўная прырода, адроджаны альбо ўслаўлены гістарычныя славутыя імёны Беларусі (мастак- рамантык пачатку ХІХст. Валенцій Ваньковіч-- раман “Серабрыстыя таполі”, апошні беларус з роду Радзівілаў Януш, дачка В.Дуніна-Марцінкевіча, удзельніца паўстання 1863 года Каміла-- аднайменныя паэмы, нацыянальныя героі Тадэвуш Касцюшка, Кастусь Каліноўскі, знакавыя асобы І.Дамейка, Я.Наркевіч-Ёдка, Я.Лёсік, пісьменнікі Карусь Каганец, У.Жылка, вялікі зямляк Якуб Колас, першадрукары Ф.Скарына, С.Будны, П.Кміта —зборнікі вершаў “Прыстань віцінаў”, “Маёнтак”).

Творы для дзяцей і юнацтва (вершы, казкі, аповесць “Прынцэса тусоўкі”) атрымалі прызнанне ў юных чытачоў, аўтару былі ўручаны ўзнагароды.
Як зямляк Якуба Коласа, шмат зрабіў для коласазнаўства, здаўна сябруе з супрацоўнікамі музея песняра, атрымліваў падзякі, знаўся з сынамі Коласа Данілам Канстанцінавічам і Міхасём Канстанцінавічам.

За час членства ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі ( а гэта больш за трыццаць гадоў) зарэкамендаваў сябе добрасумленным, шчырым, адкрытым сябрам. Заўсёды дапамагаў кіраўніцтву СПБ ў вырашэнні таго ці іншага пытання, прымаў удзел у пасяджэннях, ездзіў на выступленні па Беларусі, прапагандаваў лепшыя творы беларускай літаратуры ў прэсе. Асабістыя кнігі выходзяць з друку штогод, пачынаючы з 2012 года.

Маральна ўстойлівы, палітычна адукаваны, падтрымлівае лінію дзяржавы на адзінства Беларусі, яе ўсеагульны росквіт, сацыяльную арыентаванасць.

Жанаты, мае дзвюх дачок, чатырох унукаў.

Жыве ў Мінску з 1966 года.
Контакты

Адрес:
222666, Минская обл.,
г. Столбцы,
ул. Социалистическая, 79А

Свяжитесь с нами:

Время работы:
Санитарный день: последний четверг месяца
09:00-18:00
Выходные дни: понедельник
Отдел обслуживания 7-67-23
Директор 5-13-52
stolcrb@mail.ru