Яндекс.Метрика
16.11.2026
У Шашкоўскай інтэграванай бібліятэцы прайшла жаночая вечарынка «Гарбата і Колас: восеньскія чытанні ў цёплай кампаніі». Сустрэча аб’яднала аматарак роднага слова ў утульнай і душэўнай атмасферы. Удзельніцы чыталі ўслых вершы і ўрыўкі з твораў Якуба Коласа, прысвечаныя восені, прыродзе і роднаму краю. Прыемным дапаўненнем да літаратурнай часткі стала чаяванне з духмянай гарбатай і пачастункамі. За кубкам гарбаты жанчыны дзяліліся ўражаннямі ад прачытанага, успамінамі і добрым настроем. Вечар падарыў усім прысутным сапраўднае цяпло і натхненне.
поделиться в: