У Залужскай бібліятэцы прайшоў адкрыты мікрафон «Жыццё без шкодных звычак», удзельнікамі якога сталі юныя чытачы.
Разам з бібліятэкарам школьнікі паразважалі пра карысныя і шкодныя звычкі, разабралі розныя жыццёвыя сітуацыі і даведаліся, як сказаць упэўненае «не» тым, хто прапануе паспрабаваць штосьці небяспечнае для здароўя. Напрыканцы сустрэчы кожны зрабіў для сябе галоўную выснову: быць здаровым, актыўным і незалежным ад дрэнных звычак — гэта крута!
13.11.2026