Сучасны свет цяжка ўявіць без навін, а перыядычны друк застаецца надзейнай крыніцай праверанай і карыснай інфармацыі. У Горкаўскай сельскай бібліятэцы для чытачоў адбылася пазнавальная інфармацыйная гадзіна «Усё раскажуць нам газеты». Бібліятэкар пазнаёміла гасцей са свежай перыёдыкай, якую атрымлівае бібліятэка, і расказала пра асноўныя рубрыкі выданняў. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі надалі раённай газеце «Прамень» і навінам роднай Стаўбцоўшчыны. Напрыканцы сустрэчы прысутныя абмеркавалі цікавыя артыкулы і падзяліліся сваімі чытацкімі ўпадабаннямі.
12.11.2026