Яндекс.Метрика
09.11.2026
У Шашкоўскай сельскай бібліятэцы прайшла жаночая вечарынка — гадзіна ўспамінаў «Мода на ўсе часы». Удзельніцы мерапрыемства акунуліся ў атмасферу мінулых дзесяцігоддзяў, узгадалі, як змяняліся стылі, фасоны і жаночыя вобразы ў розныя гады. Падчас сустрэчы жанчыны дзяліліся сваімі гісторыямі, разглядалі старыя фотаздымкі і абмяркоўвалі сакрэты прыгажосці, якія застаюцца актуальнымі ў любы час. Вечар прайшоў у цёплай, душэўнай атмасферы за кубкам гарбаты і шчырымі размовамі.
поделиться в: