У Мікалаеўшчынскай сельскай бібліятэцы ў межах Тыдня чытання Якуба Коласа прайшло чарговае мерапрыемства пастаяннай акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» пад назвай «Коласавы землякі».
Гэтым разам бібліятэкар наведалася да сваіх чытачоў з вельмі цікавай і блізкай кожнаму вяскоўцу тэмай. Яна пазнаёміла прысутных з артыкулам з раённай газеты «Прамень» — «Мацютава свіння і... Юзік - шаляніца».
Гэтая сустрэча яшчэ раз даказала галоўную ісціну коласаўскай творчасці: у творах класіка абсалютна ўсе падзеі, трапны гумар і каларытныя героі не прыдуманы, а цалкам узяты з рэальнага жыцця і побыту беларускіх вяскоўцаў. Жыхары Мікалаеўшчыны з вялікім захапленнем слухалі і абмяркоўвалі матэрыял, пазнаючы ў гісторыях мінулага знаёмыя рысы роднага краю.
06.11.2026