Яндекс.Метрика
17.09.2026
17 верасня ў Вішнявецкай сельскай бібліятэцы адбылася гісторыка-патрыятычная гадзіна «Беларусь — краіна адзінства», прымеркаваная да Дня народнага адзінства. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні школы. Падчас сустрэчы школьнікі даведаліся пра важныя гістарычныя падзеі, якія сталі асновай для свята, а таксама паразважалі пра значэнне згуртаванасці, міру і згоды для развіцця нашай краіны. Вучні праявілі высокую актыўнасць, адказваючы на пытанні тэматычнай віктарыны і дзелячыся сваімі думкамі аб тым, што значыць быць патрыётам сваёй Радзімы.
поделиться в: