Яндекс.Метрика
24.04.2026
24 красавіка ДУК "Стаўбцоўская цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Коласа" адчыніла дзверы для ўсіх тых, хто не перастае верыць у цуды. «Бібліяноч-2026» пад назвай «Падарожжа ў трыдзявятае царства» ператварыла звыклыя кніжкі ў сапраўдную казачную краіну. З самага вечара гасцей сустракалі героі любімых кніг, якія дапамагалі здзяйсняць падарожжа па чароўных лакацыях. Кожная зала бібліятэкі ператварылася ў гульневую пляцоўку. Асаблівае захапленне выклікаў лялечны тэатр "Батлейка" са сваім спектаклем "Красная Шапочка на новый лад". Завяршылася «Бібліяноч» смачнай гарбатай і доўгімі размовамі пра тое, чаму казкі патрэбныя не толькі дзецям, але і дарослым. Вялікі дзякуй усім тым, хто прыйшоў, усміхаўся і верыў у чараўніцтва. Да сустрэчы ў наступных гісторыях!
поделиться в: