Старасвержанская сельская бібліятэка працягвае цыкл мерапрыемстваў у рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» сумесна са Старасвержанскай школай.
Майстар-клас у аб’яднанні «Чароўная саломінка» быў прысвечаны велікодным традыцыям🌿💛
Разам з кіраўніком А. А. Халявінскай удзельнікі:
🥚вучыліся фарбаваць яйкі з выкарыстаннем воскавага малюнка (пісанка, крапанка),
✨ упрыгожвалі аплікацыяй з саломкі ў тэхніцы інкрустацыі.
Атмасфера была напоўнена цяплом і павагай да народных традыцый — мы разам пагрузіліся ў культурную спадчыну.
Праект дапамагае:
✅ захоўваць звычаі,
✅ перадаваць іх з пакалення ў пакаленне,
✅ далучаць дзяцей да нацыянальных каранёў праз творчасць.
11.04.2026