21 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, у Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа панавала асаблівая атмасфера. Тут сабраліся не проста чытачы, а сапраўдныя аматары беларускага слова. Тыя, для каго родная гаворка — гэта не сродак зносін, а часцінка душы.
Ганаровымі гасцямі сталі нашы таленавітыя пісьменнікі-землякі: Алена Жаўнерчык, Яўген Карпуць і Алесь Клім.
Іх вершы прасякнуты любоўю да роднага краю, шаноўным стаўленнем да мовы. Кожны радок знаходзіў водгук у сэрцах прысутных, нагадваючы, што мова — гэта адлюстраванне нацыі.
Некаторыя ўдзельнікі сустрэчы таксама прадэкламавалі вершы на беларускай мове.
Асаблівым упрыгажэннем свята стала выступленне вакальнай студыі «Родны кут».
Сустрэча стала не толькі святам, але і нагодай для разважанняў. Удзельнікі паглядзелі тэматычны відэаролік, прысвечаны веданню твораў класікаў беларускай літаратуры. Абмеркаванне паказала: на жаль, не ўсе сёння памятаюць школьную праграму. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што праца па папулярызацыі роднага слова павінна весціся пастаянна.