З прыгожай нагоды Святога Васілія, "старога" Новага года адбылося сумеснае мерапрыемства Любкаўшчынскай сельскай бібліятэкі і Навасвержанскага дома культуры.
З каляднай святочнай праграмай народны ансамбль народнай песні "Коласавы землякі" завітаў у Любкаўшчынскі дом культуры, дзе бібліятэкар Пявец Святлана Канстанцінаўна зладзіла цудоўную сустрэчу са сваімі чытачамі пенсійнага ўзросту. Шчырыя віншаванні, народныя песні, адкрытыя сэрцы - вось што яднае людзей і надае веру і надзею на добрае.