Яндекс.Метрика
27.09.2025

   Сёння, ля помніка нашаму знакамітамі земляку, народнаму пісьменніку Беларусі Якубу Коласу Ў горадзе Стоўбцы зноў сабраліся аматары літаратуры на штогадовы бібліятэчны фестываль "Час чытаць!". У гэтым годзе мерапрыемства было прысвечана глыбокім і самабытным тэмам - беларукім абрадам, міфалогіі і мастацтву кнігадрукавання.

   Госці фестывалю змаглі не толькі атрымаць асалоду ад літаратурнай атмасферы, але і пагрузіцца ў гісторыі роднай культуры. Запрошаныя паэты - Яўген Карпуць, Аляксандр Клімаш і Алена Маскевіч - падзяліліся сваёй творчасцю, прачыталі вершы, якія знайшлі жывы водгук у слухачоў.

   Прысутным вельмі спадабалася непасрэднае выступленне чытачоў Шашкоўскай сельскай бібліятэкі. Юныя выканаўцы выканалі "Гімн бібліятэк", а ўсе прысутныя з задавальненнем ім падпявалі.

   Шчырыя і кранаючыя словы літаратурнай замалёўкі пра сілу слова, якую прачытала паэтэса Алена Жаўнерчык, не пакінулі нікога з прысутных абыякавым.

   Інтэрактыўная праграма дазволіла кожнаму ўдзельніку стаць часткай падзеі: госці гулялі ў традыцыйныя народныя гульні, спрабавалі свае сілы ў напісанні тэкстаў на старабеларускай мове і, вядома, дэгуставалі стравы нацыянальнай кухні.

поделиться в: